Беларуская Служба

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця  прагназуе рост ВУП Беларусі 

27.02.2025 12:41
У банку прагназуюць рост эканомікі Казахстана ў 2025 годзе на 5,2%, Кыргызстана  — на 7%, Літвы — на 2,8%, Латвіі — на 2%, Польшчы — на 3,4%, Арменіі — на 3,6%, Украіны — на 3,5%.
        41
Колькасць банкруцтваў у Беларусі за год вырасла на 41% Фота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця праганазуе рост беларускага ВУП у 2025 і 2026 гадах на ўзроўні 2,5% штогод. Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы «Перспектывы рэгіянальнай эканомікі», — чытаем на сайце reform.news.

«Рэальны рост ВУП дасягнуў 4% у 2024 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, што абумоўлена ростам прамысловасці, будаўніцтва і гандлю ў кантэксце працяглых намаганняў па імпартазамяшчэнні і росце залежнасці ад расійскай эканомікі. (...) Чаканае запаволенне расійскай эканомікі адлюстроўваецца ў ніжэйшым рэальным росце ВУП у Беларусі на ўзроўні 2,5% у 2025 і 2026 гадах, з высокімі рызыкамі зніжэння», — гаворыцца ў дакуменце.

Для параўнання, ЕБРР ацэньвае рост эканомік свайго рэгіёну ў 2025 годзе ў 3,2%, а ў 2026 — у 3,4%. У банку прагназуюць рост эканомікі Казахстана ў 2025 годзе на 5,2%, Кыргызстана  — на 7%, Літвы — на 2,8%, Латвіі — на 2%, Польшчы — на 3,4%, Арменіі — на 3,6%, Украіны — на 3,5%.

эж